
Экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае на пешаходную экскурсію «Мінскія Кашары: вуліцай Чапскага, Скобелева, Машэрава».
Кашары — так зараз называецца Чырвонаармейская вуліца ў Мінску. Калісьці на ёй стаялі вялікія ваенныя казармы (кашары). Ад таго і назва.
Вуліца Чыровнаармейска не вельмі доўгая, але тым больш дзіўна як шмат важных гістарычных падзеяў адбывалася (і адбываецца) на гэтай вуліцы ў розныя часы. Тут жыў Машэраў, квартэраваў Скобелеў, планаваў свае праекты граф Чапскі, хадзілі парадам партызаны... усяго і не пералічаш. Але пра ўсё можна расказаць!
Экскурсія — мы пабачым і прагаворым:
- дом Афіцэраў, які хавае ў сабе руіны Архіерэйскага падворка;
- дом Гаусмана — самы прыгожы будынак да рэвалюцыйнага Мінска, якога на жаль ўжо няма, але які на шчасце мы зможам убачыць;
- былая Ленінка — адзін з цікавейшых помнікаў канструктывізма Беларусі;
- гімназія Фальковіча і яна ж першы будынак БДУ;
- незвычайная выліца Вясёлая і зусім невясёлая Лечкамісія;
- рабочы пасёлак завода Кірава.
5 сакавіка, 18.30, сустракаемся каля Дома Афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)
Працягласць: каля 2 гадзін.
Вядзе экскурсавод Цімафей Акудовіч
Інфармацыя: facebook