4 ноября в 19:00 — 3 декабря в 23:00

 

(Не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» — гэта платформа, якая аб'ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.

Спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.

 

Расклад падзей

 

04/11/2019 (панядзелак)

Культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
19:00-22:00
Папулярная дыскусія «(не)жыццё»: размова пра тое, дзе шукаць шчаслівага жыцця сучаснаму чалавеку.

Арт-фармат: гукаем шчасце разам з праектам «Спеўны сход».

 

05/11/2019 (аўторак)

Культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
19:00-22:00
Лекцыі па тэме «Самапашкоджанні»: што рабіць, калі з сабой хочацца штосьці зрабіць, і як дапамачы тым, у каго ёсць гэтая праблема.

Арт-практыка «Дакрануцца да сябе» з мастачкай Надзеяй Саяпінай.

 

10/11/2019 (нядзеля)

Малая сцэна РТБД (вул. Крапоткіна, 44)
12:00-18:30
Вучымся майстэрству акцёра: працуем над унутранымі блокамі, становімся бліжэй адно да аднаго. Чытанні вершаў паэтаў Ігара Канановіча і Ігара Паглазава, спяваем песні Янкі Дзягілевай разам з Кацярынай Пытлевай, слухаем песні-лекі гурта MorkvoЦвет.

 

17/11/2019 (нядзеля)

Прастора Lo-Fi Social Club (вул.Кастрычніцкая, 16/3)
15:00-19:00
Тэма «Дэпрэсія» (адкрытый лекторый спецыялістаў).
Слухаем медытатыўныя гукі бамбукавай флейты «сякухаці» (мульціінструменталіст Андрэй Антара).

 

24/11/2019 (нядзеля)

Прастора Lo-Fi Social Club (вул.Кастрычніцкая, 16/3)
15:00-19:00
Лекторый спецыялістаў па тэме «Суіцыд».

Размова з аўтаркай фотапраекту «Памяці Франчэскі Вудман» Аленай Пятровай.
Музыка Shaman Jungle.

 

03/12/2019 (аўторак)

галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)
19:00-22:00
Тэма "Прафілактыка дэпрэсіі. Арт-тэрапія"

 

Уваход — вольны/donation. (усе сродкі будуць накіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі opensoul.by і на развіццё нефармальнай (па-за) псіхіятрычнай платформы "Галасы").

opensoul.by/galasy/